be
pdf

Каталіцкі Веснік № 1

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Біскупы Беларусі маліліся за ахвяраў тэракту у Мінску 11 красавіка. Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, між іншым, сказау наступнае: - Гэта падзея ўзрушыла маё сэрца. Такая нечаканая. Мы спачуваем людзям, спачуваем нашай Беларусі, якая перажывае трагедыю, што закранула звычайных людзей, якія хочуць радавацца вясне. Вечарам адразу пасля тэракту я маліўся за загінулых. Сёння раніцай маліўся за ўсіх ахвяр трагедыі і за іх блізкіх, за тых, хто цяпер пакутуе. Пакутуе ўся Беларусь і прымае словы спачуванняў. Ніхто не разумее, чаму гэтая трагедыя прыйшла да нас. Аднак няхай Бог выведзе з яе дабро. Падчас Вялікага посту Беларусь, перажываючы гэтую бяду, хоча дапамагчы Езусу несці крыж на шляху да ўваскрасення. Будзем трываць у надзеі, што праз пакуты прыйдзе ўваскрашэнне. Гэтае здарэнне павінна таксама стаць напамінам, што жыццё на зямлі не вечнае і трэба быць падрыхтаваным да спаткання з Богам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2011-04
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2011 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org