- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Карпаў нарадзіўся 26.02.1912 г. у горадзе Хвалынску Саратаўскай вобласці (Расея) у сям'і земскага лекара.
У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча Брагінскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. У 1941 г. завочна скончыў Менскі педагагічны інстытут. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Менскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу. Пасля вызвалення Менска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы № 42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1960 гг. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя». Сябра СП СССР з 1946 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём за баявыя заслугі і іншымі медалямі.
Памёр 06.08.1977 г.
З рэцэнзіямі і артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966).
З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і годы» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983-1985 гг. выйшаў Збор твораў у 5 тамах.
Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
У гэтай кнізе пісьменнік Уладзімір Карпаў расказаў пра людзей, якія шукаюць і знаходзяць сваё месца ў жыцці. Гэтыя людзі — мінчане. Яны змагаюцца за чыстату адносін паміж сабой, за прынцыповасць, імкнуцца да светлага кахання і беражліва праносяць яго праз гады. У том увайшлі таксама апавяданні, якія... Болей »
Успаміны і апавяданні — даніпа гераічнаму мінуламу. Значная ўвага адведзена мінскім падпольшчыкам. Літаратурна-крытычныя артыкулы, прысвечаныя даследаванню творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, раскрываюць працэс станаўлення і развіцця беларускай прозы і драматургіі.... Болей »
У другі том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Барысавіча Карпава ўключаны раман «За годам год», які апавядае пра барацьбу людзей за шчасце. У гэтым творы чытачы зноў сустрэнуцца з многімі героямі рамана «Нямігі крывавыя берагі», з людзьмі, якія ўзнімалі горад-герой з руін пасля... Болей »
Раман «Вясеннія ліўні», які ўвайшоў у трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Карпава, прысвечаны паказу Мінска пасляваенных год.... Болей »
У першы том пяцітомнага Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Барысавіча Карпава ўключаны раман «Нямігі крывавыя берагі». Першая кніга з цыкла «На перавале стагоддзя». Твор прысвечаны паказу мужнай барацьбы мінскіх падпольшчыкаў з нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае... Болей »
Раман «Нямігі крывавыя берагі» — твор аб Вялікай Айчыннай вайне. Змрочныя дні акупацыі ў Мінску, мужная барацьба мінскіх падпольшчыкаў супроць акупантаў, баявыя подзвігі мсціўцаў-партызанаў, змаганне вязняў у мінскім гета складаюць змест рамана.... Болей »
«Вясеннія ліўні» — трэцяя кніга з тэтралогіі Уладзіміра Карпава "На перавале стагоддзя". Раман прысвечаны паказу Мінска пасляваенных год.... Болей »
Раман «За годам год» апавядае пра барацьбу людзей за шчасце. У гэтым творы чытачы зноў сустрэнуцца з многімі героямі рамана «Нямігі крывавыя берагі», з людзьмі, якія ўзнімалі горад-герой з руін пасля Вялікай Айчыннай.... Болей »
Выступаў у друку з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя... Болей »