be

Караткевіч Уладзімір

Караткевіч Уладзімір

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша Віцебскай вобл. - 25.7.1984), бел. пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1954), Вышэйшыя літ. (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у в. Лесавічы Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл. (1954 - 1956), у Оршы (1956 - 1958). Дэбютаваў вершамі ў 1951. Найбольшую прыхільнасць выяўляў да гіст. тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Істотна ўзбагаціў бел. л-ру ў тэматычных і жанрава-стылявых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філас. зместам. Як паэт раскрыўся арыгінальна і непаўторна зб-камі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду" (1986). Паэзіі ўласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасць, філасафічнасць, драматызм і жыццесцвярджальнае гучанне ("Машэка", "Паўлюк Багрым", "Трызненне мужыцкага Брэйгеля", "Беларуская песня", "Быў. Ёсць. Буду" і інш.). У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамант. талент Караткевіча-празаіка раскрыўся ўжо ў першым зборніку апавяданняў "Блакіт і золата дня" (1961).

Для пісьменніка характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне мінуўшчыны, яе ўплыў на духоўнае жыццё народа і грамадскую свядомасць. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытанні, актуальныя і для сённяшняга дня. У гіст.-дэтэктыўнай аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха (1964, аднайм. кінафільм 1979) праўдзіва адлюстроўваў тагачаснае грамадства з яго нац., культ. і гіст. адметнасцямі, сцвярджаў патрыят. ідэі, асуджаў рэнегацтва і зло. У сатыр.-гумарыстычнай аповесці "Цыганскі кароль" (1961) на прыкладзе цыганскага "каралеўства" 18 ст. закранаў важныя сац.-паліт. і нац. праблемы. У рамант. аповесці "Сівая легенда" (1961) праз карціны сял. паўстання на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны. У "Легендзе аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце бел. рэчаіснасці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом. З задуманай ім трылогіі пра паўстанне 1863 - 1864 ажыццёўлены толькі раман "Каласы пад сярпом тваім" (1965) - шырокая панарама нар. жыцця бел. народа ў 19 ст. Па сутнасці гэты твор паклаў пачатак бел. гіст. раманістыцы. Адгалінаваннем рамана стала аповесць "Зброя" (нап. 1964, апубл. 1981) - сатыра на самадзяржаўна-прыгонніцкую Расію1860-х г.

У героіка-рамант. драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасць і супярэчлівасць паўстання, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1966, аднайм. кінафільм 1967) - філас. роздум аб прызначэнні чалавека. Гіст. аспект прысутнічае ў творах пра сучаснасць: аповесцях "У снягах драмае вясна" (1957, апубл. 1989), "Чазенія" (1967), "Лісце каштанаў" (1973), рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць"; 1962; Літ. прэмія імя І.Мележа 1983), п'есах "Млын на Сініх Вірах" (паст. 1959), "Трошкі далей ад Месяца" (нап. 1959 - 1960). У сац.-псіхал. і філас. рамане "Чорны замак Альшанскі" (1979 - 1980; Дзярж.прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1984; аднайм. кінафільм 1984) роздум пра непарыўную повязь часоў, а прыёмы дэтэктыўнага жанру выкарыстаны з мэтай глыбей зразумець сэнс людскога існавання. Думкай пра няскоранасць і неўміручасць народа прасякнута п'еса "Званы Віцебска" (паст. 1974). Сац.-гіст. драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. Рамантычная панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысвечана Крычаўскаму паўстанню 1743.

Пачуццём любові да Беларусі, гіст. мысленнем напоўнены яго нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава ("Тысячу стагоддзяў табе", 1974; "Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", 1980), прысвечаныя Бел. Палессю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш. Пісаў творы для дзяцей ("Казкі", 1975). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. "Галасы маіх сяброў", 1993). У творчай спадчыне Караткевіча захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў "Сведкі вечнасці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле- і радыёспектаклі, оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы свету. Ён выступаў у абарону бел. мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У Оршы і Віцебску Караткевічу пастаўлены помнікі, яго імем названы вуліцы, школа ў Оршы (у ёй літ. музей Караткевіча). У Мінску на доме, дзе жыў апошнія гады, і ў Оршы на бацькоўскім доме - мемар. дошкі. У Оршы заснаваны музей Караткевіча.

Караткевіч Уладзімір. Выданьні

Цыганскі кароль
epub

Цыганскі кароль

Аповесць
Караткевіч Уладзімір

Палявыя гваздзікі пахлі ваніллю, як святочны пірог. Міхал Яноўскі ўздыхнуў, зрабіўшы такое адкрыццё, бо любіў хатнія пірагі, а ўжо два дні, як еў хлеб з халодным мясам і не ведаў, ці давядзецца яму яшчэ калі-небудзь пакаштаваць цудоўных праглаў і перапечак. Нават печка, дзе іх звычайна пяклі, больш не... Болей »

Апавяданні
epub

Апавяданні

Дрэва вечнасці, Вока тайфуна, Былі ў мяне мядзведзі, Краіна Цыганія, Калядная рапсодыя, Кніганошы, Барвяны шчыт, Залаты бог, Як звяргаюцца ідалы, Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў
Караткевіч Уладзімір

Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы – гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Аповесці. Легенда. канец 1940 — 1958
Караткевіч Уладзімір

У чацвёрты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці «Предыстория» (канец 1940-х — пачатак 1950-х гг.), «У снягах драмае вясна» (1957), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1950—1958), «Цыганскі кароль» (1958) і легенда «Маці Ветру» (1956).... Болей »

Чазенія
epub

Чазенія

Аповесць
Караткевіч Уладзімір

Ён бег з апошніх сіл, бо разумеў: яшчэ некалькі хвілін – і ўсё будзе скончана. Не было чым дыхаць. Навісала нізкае – як рукой дастаць – лілова-чорнае неба. I выцягнутыя туманныя языкі, валокны дыму імчалі насустрач, у апошні, здаецца, момант абгінаючы твар. А за градою, у бухце, смяротна, страшна, тужліва... Болей »

Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці
mp3

Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці


Караткевіч Уладзімір

...Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на "спрадвечны"... Болей »

Збор твораў у 25 тамах
pdf

Збор твораў у 25 тамах

Паэзія 1961—1984
Караткевіч Уладзімір

Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць, што ён цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты будуць змешчаны ў адным з 25 тамоў новага збору твораў. На CD-дысках, дададзеных да тамоў, можна будзе пачуць голас пісьменніка.... Болей »

Чорны замак Альшанскі
mp3

Чорны замак Альшанскі

Раман
Караткевіч Уладзімір

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай... Болей »

Быў. Ёсць. Буду

Быў. Ёсць. Буду

кніга паэзіі
Караткевіч Уладзімір

У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў — Уладзіміра Караткевіча, напісаныя ім у апошнія гады жыцця. У іх ён выказаў сваё паэтычнае крэда, думку аб ролі і прызначэнні паэзіі, адказнасці мастака перад людзьмі.... Болей »

Каласы пад сярпом тваім
mp3

Каласы пад сярпом тваім

Раман
Караткевіч Уладзімір

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу... Болей »

Быў Ёсць Буду
mp3

Быў Ёсць Буду

Кніга паэзіі
Караткевіч Уладзімір

Зборнік вершаў “Быў. Ёсьць. Буду.” — апошняя, разьвітальная кніга Уладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў. Чытае Андрэй Каляда.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org