- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абвясьціўшы незалежнасьць у 1991 годзе, Беларусь, гаротная зямля, барукаецца паміж рэцыдывамі саўка, расейскім імпэрыялізмам і ўласнай свабодай. Яе культура, ці ня самая афіцыёзная і канфармісцкая за савецкім часам сярод усіх суседніх культураў, паступова зьнікае разам з сваімі носьбітамі. А тое, што прыходзіць на зьмепу, - вырастае з рапейшых, дасавецкіх традыцыяў і з досьведу іншых культураў сьвету. Мы называем яе "посткаляніяпьнай культурай". Яе адрозныя рысы - нонканфармізм, актыўныя пошукі індывідуальнага стылю, міжжанравасьць. Гэта новая беларуская культура, якая вырастае насуперак папярэднікам, якія, у сваю чаргу, вырасьлі насуперак нацыянальнай традыцыі. Новая культура, прадстаўнікі якой рэпрэзэнтаваныя ў гэтым каталёгу, не пазьбягае палітыкі на гаротнай зямлі і стварае ёй сваю культурную альтэрнатыву - "Каралеўства Беларусь".