Канцэрт Маргарыты Ляўчук у Празе
2021-07-11 21:40
Беларуская опэрная зорка Маргарыта Ляўчук 7 ліпеня 2021 выступіла з канцэртам у Празе ў канцэртнай залі Праскага сымфанічнага аркестру — касьцёле Сьвятых Шымана і Юды.
Канцэрт, арганізаваны беларускай дыяспарай у Чэхіі, адбыўся пад патранатам мэра Прагі Здэнека Гржыба. На фартэпіяна сьпявачцы акампаніяваў вядомы чэскі джазавы піяніст Ондржэй Кабрна. Вядоўца канцэрту – Аляксей Знаткевіч.
Былая салістка Опэрнага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук прымала ўдзел у перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе. Адказная ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны.
У сувязі з перасьледам у Беларусі, пачатым падчас яе гастроляў у Літве, была вымушаная застацца там зь сярэдзіны восені 2020 году.
Сумесна з блогерам Андрэем Павуком выпускае на YouTube-канале сатырычныя кліпы.