- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі Міхал Наўроцкі дачытаў апошнюю старонку рамана Алеся Аркуша “Захоп Беларусі марсіянамі”, на вуліцы было цёмна. Ён яшчэ пасядзеў, упароўшы пальцы ў валасы, магчыма, перажываючы за захопленую Беларусь ды перабіраючы сваё. Невядома ад чаго, але на душы рабілася ўсё трывожней. А за вакном – цямней… Міхал узняўся, падышоў да вакна. Раскінуўшы рукі крыж-на-крыж, хапянуў за краі штораў ды рэзка зашморгнуў. І раптам адчуў, што ў пальцах нешта засталося. Не, гэта былі не абрыўкі парчовай тканіны. Нечыя ладненькія, маленькія вушы трымаў Міхал Наўроцкі ў сваіх руках. “Ото маеш!” – падумаў ён, разглядваючы вушы ў прыцемках. (фрагмент)