- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Найчасцей журналісты і гісторыкі ўспрымаюць як бясспрэчны той факт, што і пасля рэвалюцыі 1905 г. значных зменаў у царскай палітыцы агрэсіўнай русіфікацыі не адбылося. Доўгі час лічылася, што ў перыяд з 1905 г. да пачатку вайны ў 1914 г. імперскі ўрад і Святы Сінод у Санкт-Пецярбургу па-ранейшаму кіраваліся мэтай — любымі сродкамі зменшыць супраціў расійскаму кантролю на Захадзе. Дзеля таго, каб прытрымлівацца такога меркавання, ёсць шмат падстаў. Незалежнасць Польшчы пасля 1905 г. была канчаткова зруйнавана. Шчыра і па-сапраўднаму спрыялі ажыццяўленню задумы аб г. зв. чацвёртым падзеле Польшчы праваслаўная царква і дэпутаты Дзяржаўнай думы. (Расійская дума, рэлігійная талерантнасць і беларускія губерні ў 1905–1914 гг., Джон Бэзіл, Калумбія, ЗША, фрагмэнт)