- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У манаграфіі разгледжаны пытанні ўключэння праваслаўнай і рымска-каталіцкай цэркваў беларуска-літоўскіх губерняў у прававую сістэму Расійскай імперыі; прасочана эвалюцыя імперскай палітыкі ў адносінах да ўніяцкай царквы; прааналізаваны мерапрыемствы па арганізацыі мусульман і іўдзеяў далучаных зямель; вызначана прававое рэгуляванне дзейнасці пратэстантаў, старавераў і міжканфесійных адносін. Даследавана дзейнасць навучальных устаноў розных канфесій, паказаны іншыя механізмы ўплыву канфесій на сацыяльнае развіццё беларускага грамадства, такія як канфесійны друк і дабрачыннасць. Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XVІІІ – пачатку ХХ ст.