Канферэнцыя «I Міжнародны дзень беларускай адукацыі»
2023-05-25 21:46
I Міжнародны дзень беларускай адукацыі прысвечаны тэме навучання на беларускай мове і настаўніцкім майстэрням у асяроддзі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і ва ўмовах эміграцыі.
Мы пагаворым пра сацыялізуючую і культураўтваральную ролю мовы, творчае пісьмо, адаптацыю дзяцей да польскай сістэмы адукацыі, пра беларускі кампанент у польскім адукацыйным асяроддзі ды іншае. Праграма канферэнцыі ўключае ў сябе выступы, лекцыі, дыскусіі, выставы і прэзентацыі школ.
Канферэнцыя збярэ разам асобаў, якія маюць дачыненне да адукацыі на беларускай мове або жадаюць прыняць удзел у дзейнасці, скіраванай на захаванне навучання на роднай мове беларускай нацыянальнай меншасці і дыяспары.
Шчыра запрашаем да ўдзелу настаўніц і настаўнікаў, адукатарак і адукатараў, вядоўцаў гурткоў, заснавальніц і заснавальнікаў школ выходнага дня з беларускай мовай навучання ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы.
КАЛІ: 3 чэрвеня, субота, 10:00 – 17:30
ДЗЕ: Універсітэт у Беластоку, вул. Цыялкоўскага 1М, ф-т матэматыкі, зала 2001
УМОВЫ: удзел у канферэнцыі бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі
МОВЫ: беларуская, польская.
Падрабязная праграма