en

Кандратаў Мікола

Кандратаў Мікола

Мікола Кандратаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне, дзе і правёў дзяцінства. Пасля атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў 1974 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на матэматычны факультэт і праз чатыры гады атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і спецыяльнасць матэматыка.

Амаль на працягу года выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі. У 1979 – 80 гадах служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск, уладкаваўся на працу праграмістам у Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, дзе працуе да гэтага часу.

З 1994 года пачаў складаць вершы на беларускай мове. У 1997-1999 гадах быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы, што змяніла яго светапогляд. У 2002 годзе выдаў першую кнігу вершаў “Возера Рудакова" у выдавецтве “Беларускі кнігазбор".

З 2002 па 2005 год вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. У 2003 годзе стаў сябрам суполкі “Літаратурны квартал" (з 2004 году – “Літаратурнае прадмесце"), заснаванай пры газеце “Літаратура і мастацтва". Удзельнік Паэтычнага тэатра “Арт.С” пад кіраўніцтвам паэтаў Аксаны Спрынчан і Зміцера Арцюха. Адзін з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын “12 сузор’яў’’ у 2007-2008 гадах.

Пасля выхаду першай кнігі друкаваўся ў супольных паэтычных зборніках “Літаратурны квартал" (2003), “Дзень паэзіі 2005”, “Літаратурнае прадмесце” (2012) ,часопісах “Дзеяслоў", “Маладосць”, “Полымя", “Верасень”, “Паміж", газеце “Літаратура і мастацтва" і іншых. Вершы Міколы запісваліся і гучалі на канале “Культура" Беларускага радыё, а ў 2008 годзе – на Радыё “Свабода" у “Начной чытанцы".

Перакладае з расейскай паэзіі на беларускую мову. У 2008 годзе у выдавецтва “Мастацкая літаратура" выйшла кніга вершаў і перакладаў “Вершы і зоркі".

З восені 2009 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2013 годзе ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выдадзена кніга паэзіі “Кроплі дажджу”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”.

Мікола з’яўляецца таксама ўкладальнікам і адным з аўтараў кнігі “У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў” (2016) пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага. Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.

Кандратаў Мікола :: Publications

pdf

Кроплі дажджу

паэзія
Кандратаў Мікола

Мікола Кандратаў нарадзіўся ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне ў 1957 годзе. У 1978-м атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Па спецыяльнасці – матэматык. Пасля службы ў войску з 1981 года жыве і працуе праграмістам у Менску. У 2005-м скончыў Беларускі калегіюм, аддзяленне філасофіі...… More

pdf

Вершы і зоркі


Кандратаў Мікола

Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара....… More

pdf

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі...… More

pdf

Дзеяслоў 107

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 85

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Маладосць 6 (715) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды...… More

pdf

Дзеяслоў 64

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

pdf

Маладосць 12 (709) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Хвіліны, якімі я пішу гэты тэкст, суправаджаюцца настроем пад дэвізам «быць можа». Наліўшы зялёнай, з ледзьве ўлоўным водарам язміну, гарбаты ў кубачак з амаль празрыстай парцэляны, я падношу да белай старонкі аловак. Люблю, калі хоць што-небудзь ненадзейна. З чым у вас асацыіруюцца зіма ўвогуле, снег...… More

pdf

Маладосць 11 (708) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Раніцай пад маім акном танчыў дворнік. Я цікаваў за віхром лісця, што вырывалася з-пад яго падэшваў. Раздва-тры, раз-два-тры… Калі раптам яго заўважалі людзі, дворнік быццам слупянеў. Хвіліну-другую чакаў, лаючыся пра сябе, а потым працягваў. І брудная вуліца зноў патанала ў чысціні ягонай душы....… More

pdf

Маладосць 09 (706) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Большасць людзей ідэю існавання машыны часу не прымае. Ну і няхай сабе. А вось аўтарка артыкула пра Талачынскі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, сеўшы майскім ранкам 2012-га ў цягнік з эмблемай рэгіянальных ліній, праз дзве гадзіны апынулася ў зусім іншым часе. Ад 1604-га і да нашых дзён, пра ўніятаў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org