Кандакоў: свабода, разнастайнасць, шматмоўе — у гэтым наша ідэя сёння
2023-07-14 22:26
У эфіры Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык Універсітэта ў Сарбоне і шэрагу іншых французскіх універсітэтаў Дзяніс Кандакоў.
Тэма зямлі, прыватнай уласнасці на зямлю заўсёды была актуальнай і вельмі балючай для беларусаў. Мець свой кавалак зямлі, на якім ты пачуваешся гаспадаром і за які нясеш адказнасць, спрадвеку і да сёння было і застаецца беларускай марай. Няздзейсненай, на жаль. Бо менавіта з уласнага невялікага кавалку зямлі пад нагамі пачынаецца нараджэнне сваёй краіны, сваёй дзяржавы. А далей ідуць адчуванне важнасці сваёй мовы, гонар за сваю культуру і сваю гісторыю, перакананы Дзяніс Кандакоў.
Пра тое, як звязаныя тэмы прыватнай уласнасці на зямлю і нацыянальнай ідэнтычнасці, пры чым тут свабода і як шанаванне матчынай мовы залежыць ад шматмоўя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Кандаковым.