en

Канановіч Мікола

Канановіч Мікола

Канановіч Мікола паэт, празаік, журналіст.

Нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Востраўскую ВШ (1980) і Міжэвіцкую СШ (1982), Гродзенскае прафтэхвучылішча №41 (1983). Працаваў кінамеханікам, служыў у войску, працаваў у калгасе “Рассвет” на Слонімшчыне. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1992) шэсць гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў СШ №8 г.Слоніма. З 1998 года працуе ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай”. З 2020 года — галоўны рэдактар выдання.

Друкуецца з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў літаратурных часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, “Правінцыя”, “Дзеяслоў” і іншых перыядычных выданнях. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў паэзіі “Квадра” (1990), “Анталогія маладога верша” (2001), “Верш на свабоду” (2002), “Галасы” (2003, 2005) і ўсіх выпускаў літаратурнага альманаха “Новы замак”. Укладальнік і рэдактар зборніка “Паэтычная Слонімшчына” (2000) і двух выпускаў літаратурнага альманаха “Ад Я да Я” (2001, 2003) падлеткавага клуба “Святліца”, што дзейнічаў у Слоніме пры грамадскім аб’яднанні “Воля да развіцця”.

Аўтар кніг паэзіі “І доўжыцца ноч…” (2003) і “Вяртанне восені” (2019).

Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Жыве ў вёсцы Пятралевічы на Слонімшчыне.

Канановіч Мікола :: Publications

pdf

Вяртанне восені

Сцятыя вобразы
Канановіч Мікола

Нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Востраўскую ВШ (1980) і Міжэвіцкую СШ (1982), Гродзенскае прафтэхвучылішча №41 (1983). Працаваў кінамеханікам, служыў у войску. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1992) шэсць...… More

pdf

І доўжыцца ноч...

Вершы
Канановіч Мікола

«І доўжыцца ноч...» — першая кніга паэта са Слонімшчыны Міколы Канановіча. Пад адной вокладкай сабраны вершы розных гадоў. Кніга выдадзена ў рамках праекта, які быў рэалізаваны ў 2003 годзе грамадскім аб’яднаннем «Воля да развіцця» згодна з Праграмай ТАСІС «Развіццё грамадзянскай супольнасці» для Беларусі....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 3 (187) 2022

Культурна-асветніцкі праект

У ноч з 6 на 7 студзеня 1918 года ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы Усебеларускі з’езд — «вчерашний день революции»: на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці, і былая Расійская...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 9 (157) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах....… More

pdf

Дзеяслоў 78

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 1 (101) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт...… More

pdf

Новы замак 2012

літаратурны альманах
Астравец Сяргей - укл.

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 10-11

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі...… More

pdf

Маладосць 09 (646) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Верасень * МАНАСТЫР СЁННЯ * СЛОНІМСКАЯ МЭБЛЯ — КУЛЬТ КАМФОРТУ ® * СЛОНІМСКІ СШЫТАК * СЛОНІМСКІЯ ВІНАРОБЫ ПРЫРУЧЫЛІ «ІЗАБЭЛУ» ® * АРОЧКА Мікола, Каранацыя Мендаўга (Урыўкі з драматычнай паэмы) * БАРАВІКОВА Р., ...Як радэнаўскі мысліцель * БАРАВІКОВА...… More

pdf

Правінцыя 1-2

białoruskie pismo literacko-artystyczne

* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org