- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Любліне пачынаецца тэтральны фестываль «Bliski Wschód / Блізкі ўсход».
«Гэта сем насычаных падзеямі дзён, калі паветра становіцца цяжэйшым ад дыхання спектакляў, натхнення, сустрэч і тых самых пачуццяў, дзеля якіх мы ўсё гэта робім, каханенькія» — пішуць аргагізатары.
Сёлета фестываль «Bliski Wschód / Блізкі ўсход» цалкам прысвечаны Вольным Купалаўцам. З 8 па 14 снежня ўваход на ўсе імпрэзы вольны!
Вас чакаюць прэм’еры, прэзентацыі, канцэрты, выставы, а больш за ўсё — вашыя акторы-купалаўцы.
У межах фестывалю «Bliski Wschód / Блізкі ўсход» у Любліне адбудзецца кніжны кірмаш. Кнігі беларускіх аўтараў па-беларуску і ў перакладах на польскую мову можна будзе набыць у Цэнтры культуры 13 снежня (субота) з 15.00 да 20.00.
Упершыню ў Люблін завітае з багатым асартыментам выданняў Фонду Kamunikat.org.