Kamunikat размясціў у вольным доступе архіўныя нумары часопіса «Крыніца»
2024-12-10 16:37
Архіў за 1988 і 1989 год вядомага часопіса "Крыніца" з'явіўся на сайце Kamunikat.org дзякуючы нашым адданым чытачам - і гэта унікальны шанец пагартаць легендарнае выданне!
Штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі ілюстраваны часопіс пачаў выходзіць у 1988 годзе пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі.
У 1989-1994 гг. выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканамічную і культурную сітуацыю ў краінах СНД. Выходзіў на беларускай і рускай мовах – дубліравана.
У 1994-2002 гг. “Крыніца” – элітарны інтэлектуальны літаратурны часопіс на беларускай мове, арыентаваны выключна на беларускую чытацкую аўдыторыю, перадусім - творчую інтэлігенцыю. Трэба адзначыць, што ў 1994 г. адначасова пабачылі свет No 7-8 “старой” “Крыніцы” і No 7 (1) – новай. Такім чынам, часопіс распачаў новую нумарацыю.