Kamunikat.org стварае ўласную відэатэку
2021-09-25 21:58
Найбуйнейшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка пачала ствараць сваю ўласную відэатэку.
Цяпер літаратурныя творы можна не толькі прачытаць з электронных носьбітаў, але і паслухаць у чытанні аўтараў, і нават гэтых аўтараў пабачыць. Кажа кіраўнік інтэрнэт-бібліятэкі
kamunikat.org Яраслаў Іванюк:
– Мы запрапанавалі нашым аўтарам, з якімі супрацоўнічаем ужо многа гадоў, каб яны проста самі сябе запісвалі на відэа чытаючы свае творы, фрагменты гэтых твораў. Навукоўцам мы прапанавалі, каб яны выступілі ў такіх відэалекцыях для нашых наведвальнікаў. Пазней мы ўсё гэта апублікавалі на „Камунікаце” і
YouTube-канале і
SoundCloud.
Цяпер на старонках інтэрнэт-бібліятэкі ўжо
больш за 50 відэа, на якіх пісьменнікі чытаюць свае творы, а навукоўцы выступаюць з лекцыямі. Інтэрнэт-бібліятэка kamunikat.org існуе ўжо 21 год.
Беларускае Радыё Рацыя