Kamunikat.org: Беларусы знойдуць шляхі, каб зайсці на наш заблакаваны сайт
2023-07-24 22:57
Сайт Беларускай анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org быў заблакаваны ў Беларусі паводле рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Сітуацыю каментуе стваральнік інтэрнэт-бібліятэкі
„Камунікат” Яраслаў Іванюк:
- Міністэрства інфармацыі, дэзінфармацыі і прапаганды Рэспублікі Беларусь – не ведаю, як яна павінна называцца – рэжымная ўстанова, якая заблакавала сайт Kamunikat.org Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі, на якім сабрана больш за 50 000 беларускіх публікацый. Чаму яны вырашылі заблакаваць, не ведаю. Як ніхто ўжо не пытае, чаму ў Беларусі судзяць людзей. Сайт быў зроблены для людзей, якія цікавяцца беларушчынай. І цяпер беларусы знойдуць магчымасць пакарыстацца рэсурсамі Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org.
Хаця пасля блакіроўкі ў карыстальнікаў Беларусі знік доступ да самай вялікай Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, доступ мажлівы праз VPN. Таксама даступны
youtube-канал бібліятэкі з шырокім выбарам аўдыёкніг.
Беларускае Радыё Рацыя