en

Кампанія #FreeViasna правяла імпрэзу салідарнасці ў Вільні

2023-09-18 10:58
Кампанія #FreeViasna правяла імпрэзу салідарнасці ў Вільні
:/:

Кампанія #FreeViasna 17 верасня правяла імпрэзу салідарнасці ў Вільні. На ёй адбылася сустрэча з былым палітвязнем, гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам і была ўручаная яму прэмія Homo Homini («Чалавек чалавеку»). Ён атрымаў яе з рук калегі Наталлі Сацункевіч, якая атрымлівала за яго гэтую прэмію ў Чэхіі 11 траўня 2021 года, калі Леанід быў за кратамі.

Як узгадвае Леанід Судаленка, ён пра гэтую прэмію даведаўся, калі знаходзіўся ў такіх умовах, дзе здавалася, што пра цябе ўсе забыліся і ў цябе толькі чорна і чорная паласа ў жыцці, без белай. 

– У такія моманты, калі пра цябе думаюць, цябе адзначаюць – гэта ўжо белая паласа. Прыемна, калі пра цябе нехта думае, бо калі аказваешся там, то складаецца такое ўражанне, што ты пакінуты, і нікому не патрэбны акрамя блізкіх. Калі пра цябе думаюць гэта цудоўна.

Таксама на імпрэзе ўзгадвалі «вясноўцаў-палітвязняў», якія зараз знаходзяцца за кратамі, у тым ліку і Марфу Рабкову, якую затрымалі адну з першых якраз 17 верасня тры гады таму. Сваю калегу ўзгадвае Наталля Сацункевіч

– Яна вельмі добры, зычлівы чалавек. Прыязная нам, дапамагала ў прытулку для жывёл. Асабліва яе непакоілі коткі, бяздомныя: яна дапамагала і карміла іх. Да нас нават даходзіла інфармацыя ад яе сукамерніц на Валадарскага, што пад час знаходжання ў ШЫЗА яна таксама шукала магчымасці падкарміць катоў. Для яе павага да чалавечай годнасці кожнага чалавека вельмі вялікая. Мне падаецца, што яна праваабаронца ад нараджэння.

Буйная хваля ціску на праваабаронцаў «Вясны» пачалася якраз з 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі пад назвай #FreeViasna.

Беларускае Радыё Рацыя

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org