„Камедыя Юдзіфі” - Камунікат выдаў зборнік п’есаў Сяргея Кавалёва
2025-02-12 09:29
У кнігу выдатнага беларускага драматурга
Сяргея Кавалёва ўвайшлі яго новыя п’есы, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай і сусветнай літаратуры, побач з героямі класічных твораў выводзіць на сцэну іх аўтараў (
Яна Баршчэўскага,
Вацлава Ластоўскага і інш.), запрашае чытача, а потым і гледача ў падарожжа праз краіны, эпохі, культуры.
На падставе п’есы "
Камедыя Юдзіфі" экспэрымэнтальны спектакль ставілім "
Вольныя Купалаўцы".
Як чытаем у анонсе гэта "новая інтэрпрэтацыя біблейскай гісторыі, якая цягам стагоддзяў неаднаразова прыцягвала ўвагу мастакоў, кампазітараў і паэтаў. Спроба асэнсаваць жыццё і ўчынкі
Юдзіфі з сённяшняга пункту гледжання, зразумець не толькі рэлігійныя, але і псіхалагічныя матывы паводзін біблейскіх герояў, спроба вытлумачыць іх гісторыю як універсальную прытчу аб сутыкненні лёсаў чалавека з няўмольным рухавіком гісторыі".
Паводле выканаўцы галоўнай ролі
Зоі Белахвосьцік, спектакль — «пра ўсе войны свету, былыя, сённяшнія і будучыя».
«Жах перад ворагамі — выклік для Юдзіфі, яе веры, чысціні, годнасці і вернасці свайму народу! Яна выбірае подзвіг. Але гэтая жанчына — не ікона, яна адна з нас», — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Купалаўцаў», пра што пісала
Радыё Свабода.
Сяргей Кавалёў гэта выдатны беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).
Яго п’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “
Стомлены д’ябал” (2004), “
Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “
Шлях да Бэтлеему” (2009), “
Сёстры Псіхеі” (2010), “
Сляза волата” (Беласток, 2021).
У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў пра драматургічную творчасць Сяргея Кавалёва: “
Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawalowa”.