- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У «Каляндар» уключаны знамянальныя і памятныя даты, якія адлюстроўваюць важныя падзеі гісторыі, палітычнага, гаспадарчага, культурнага жыцця Віцебскай вобласці, а таксама юбілейныя даты выдатных землякоў і людзей, якія па месцы нараджэння не з’яўляюцца ўраджэнцамі вобласці, але пакінулі значны след у гісторыі і культуры нашага рэгіёна. Дапаможнік адкрываецца храналагічным пералікам знамянальных і памятных дат, якія прадстаўлены па новым стылі. «Каляндар» састаўлены на аснове даных з энцыклапедый, даведачных, перыядычных выданняў, якія знаходзяцца ў фондзе Віцебскай абласной бібліятэкі. Наш «Каляндар» дапаможа краязнаўцам, бібліятэчным работнікам, выкладчыкам і іншым спецыялістам у вывучэнні і распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.