“Калядны вечар за татарскім сталом”
2024-12-25 18:54
У Беластоку cёлета пабачыла свет кніга з рэцэптамі пад назвай «Паўмесяц на талерцы: традыцыйныя татарскія рэцэпты». Выданне ўключае актуальныя рэцэпты татарскіх страў з Падляшша.
Карэспандэнтка Вольга Сямашка завітала ў беластоцкую мячэць і там пры стале пагартала кнігу разам з суаўтаркай выданння – спадарыняй Барбарай Паўліч-Міськевіч – у пошуках калядных і навагодніх рэцэптаў.
Знойдзенае і патрапіла у адмысловую перадачу пад назвай «Калядны вечар за татарскім сталом», урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам.
Беларускае Радыё Рацыя