Кафка адпачывае: чым рэжыму не дагадзіла беларуская мова?
2021-08-30 21:23
У сваім імкненні знішчыць грамадзянскую супольнасць беларускі рэжым не абышоў увагай і Таварыства беларускай мовы, адну з найстарэйшых арганізацый Беларусі.
Адпаведнае хадайніцтва з патрабаваннем ліквідацыі ТБМ Мінюст накіраваў у Вярхоўны суд.
Чым не дагадзіла рэжыму Таварыства беларускай мовы? Ці ёсць спадзяванні на станоўчае рашэнне суда і што будзе з ТБМ у адваротным выпадку? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім.