be

Качаткова Паліна

Качаткова Паліна

Качаткова (Сцепаненка) Паліна -- даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча – “Мои воспоминания” (Нёман, 1994, 5-8).

Адна з арганізатараў навуковай канферэнцыі “Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі” (1993), адна укладальніц выданняў, падрыхтаваных літаратурным музеем Максіма Багдановіча -- Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, сшытак 1 і 2, Мн., 1995-1996, с. 58;

Адна з аўтарак артыкулу па музеязнаўству, у якім абагулены досвед сварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Вера Мікута, Паліна Качаткова. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мастацтва. 12, 1992 г.). Адна з аўтараў пуцевадзіцеля па музею ( Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. Мн., 1996).

Падчас вучобы ў Беларусім дзяржаўным універсітэце (1985-1990) брала ўдзел у дзейнасці нелегальных нацыянальна арыентаваных моладзевых аб’яднанняў, з 1990 па працавала ў музеі Максіма Багдановіча, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы “Вясна-96” – займалася падрыхтоўкай перадач для рэпрасаваных удзельнікаў масавых акцый пратэсту і складаннем спісаў затрыманых. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Гастарбайтар” (2008), “Сыс пра Сыса” (2010), “Пустазелле” (2011), “Прычына смерці – прочарк” (2011) і “Убыл по приговору” (2012) -- пра прблему смяротнага пакарання ў Беларусі.

Адна з аўтарак кнігі «Трагедия на Немиге» (Вільня 2000 год).

Аўтар аповесці Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча пра юнацкія гады М.Багдановіча.

Аўтар зборніка навэлаў Начныя размовы (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы на сайце Kamunikat.org).

Аўтар кнігі прозы “Матылі” (2012 год).

Качаткова Паліна. Выданьні

Паэт
pdf epub

Паэт

Аповесць пра Максіма Багдановіча
Качаткова Паліна

Кнiгi бываюць розныя. Сярод iх ёсць, напрыклад, кнiгi напiсаных мужчынамi ад iмя жанчын i наадварот. Вы калi-небудзь думалi пра гэта? Яраслаўскi паэт. А. Цiтоў сведчыў аб тым, што Максiм Багдановіч iмкнуўся пiсаць ад першай асобы пад жаночым прозвiшчам: "Максiм Адамавiч прымаў блiзкi ўдзел у яраслаўскай... Болей »

Начныя размовы
pdf

Начныя размовы

Зборнік аповедаў
Качаткова Паліна

Увечары 29 верасьня 2002 году чытаю фрагменты дакументальнай кнігі — пра жыцьцё, каханьне і сьмерць — рэальныя гісторыі ў электронным вы¬глядзе. Гудзе вентылятар у старым кампутары, спальвае пыл. На клавіятуру ўпаў жоўты ліст з кітайскага клёніка, што расьце ў керамічным вазоне на стале. Клёнік з аранжавымі... Болей »

Матылі

Матылі

Навелы
Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць.... Болей »

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю
pdf

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае.... Болей »

Літаратурная Беларусь 12 (172) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 12 (172) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул.... Болей »

Дзеяслоў 107
pdf

Дзеяслоў 107

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 99

Дзеяслоў 93

Дзеяслоў 89

Дзеяслоў 83

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org