«Каб правільна скакаць праз вогнішча і ведаць, дзе расце папараць-кветка». Беларускія абрады
2021-08-29 18:12
Беларусы працягваюць здымаць серыю фільмаў «Кола беларускіх абрадаў». У іх вы даведаецеся, якія абрадавыя звычаі цягам стагоддзяў захоўваў беларускі народ. І якія з іх папулярныя сёння.
Фільмы публікуюць на ютуб-канале
Tradycyja.Новы выпуск праекта прысвечаны ці не самаму любімаму і шанаванаму святу ў беларусаў — Купаллю.
Свята з нагоды летняга сонцастаяння вядома многім еўрапейскім народам, але менавіта на нашых землях захаваліся найбольш аўтэнтычныя элементы гэтага свята.
Цікавосткі:
◾️ Напрыканцы Купальскай ночы, на ўзыходзе сонца, дзяўчаты разам спявалі розныя песні з розных абрадаў. Атрымліваўся спеўны хаос, які ў канцы ператвараўся ў адзіны, цэльны гарманічны спеў, прысвечаны менавіта Купаллю;
◾️ Дзяўчаты і хлопцы выконвалі розныя місіі ў стварэнні агульнага свята;
◾️ У Купалкі (Купалінкі) была не адна дачка, як мы чулі ў песні («Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?..»), а шмат дачок і нават сыноў;
◾️ На Купалле можна даведацца сваю будучыню.
Падрабязней — у відэа. Цікава, пазнавальна і вельмі прыгожа.
Праект рэалізуе Tradycyja. Каб не прапусціць выпускі новых відэа, раім падпісацца на ютуб-канал: Tradycyja.
А таксама раім паглядзець мінулыя выпускі пра іншыя абрады на Беларусі.
паводле прэс-рэліза