mp3
Геніюш Ларыса, Птушкі бяз гнёздаў

Птушкі бяз гнёздаў

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... Болей »


pdf
Дубовік Юрась, Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі

Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі

Дубовік Юрась

Гэтая кніга — успаміны колішняга вязьня расейска-савецкіх канцлягераў Юрася Дубовіка. Сьведка мінулай эпохі, аўтар шчыра апавядае прa ўсё, што перажыў, што ведаў, чуў i бачыў. Нягледзячы на цяжкія выпрабаваньні, Юрась Дубовік захаваў сваю годнасьць, пранёс у сэрцы любоў да свае Бацькаўшчыны. Для шырокага кола зацікаўленых чытачоў. Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Халоднае крыло Радзімы

Халоднае крыло Радзімы

Бяляцкі Алесь

Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Болей »


Бяляцкі Алесь, Алесь

Алесь

Бяляцкі

Бяляцкі Алесь

Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць. У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на сва-боду, у шматлік... Болей »


pdf
Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе

Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе

Інтэрвію першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча (1939–2022), якія гучалі на Радыё Свабода больш за тры дзесяцігодзьдзі, адметныя сваёй шчырасьцю, адданасьцю гуманізму, дэмакратычным каштоўнасьцям і нацыянальнай культуры.Чалавек, які арганізаваў сустрэчу ў Белавескай пушчы, на якой у 1991 годзе быў скасаваны Савецкі Саюз, паўстае як палітык, гістарычная асоба і чалавек, які больш за ўсё цаніў у іншых прыстойнасьць і а... Болей »


pdf
Алесь Бяляцкі на Свабодзе

Алесь Бяляцкі на Свабодзе

Голас ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага некалькі дзесяціго дзь дзяў гучаў на Радыё Свабода ў абарону дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі і сьвеце. Кнігу складаюць выбраныя матэрыялы, прысьвечаныя Бяляцкаму, якія гучалі ў этэры з 1996 году, калі была створана «Вясна-96», і публікаваліся на інтэрнэт-сайце svaboda.org. Болей »


pdf
Абламейка Сяргей, Чаму Беларусь не Расея

Чаму Беларусь не Расея

Эсэ з гісторыі і культуры (2015–2022)

Абламейка Сяргей

Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца. Болей »


pdf
epub
Кіркевіч Алесь, Сем месяцаў у беларускай турме

Сем месяцаў у беларускай турме

Кіркевіч Алесь

Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч 28 студзеня 2011 г. быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых б... Болей »


pdf
Вянок Свабоды

Вянок Свабоды

На 20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды»

Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук прэзэнтуе 90 выданьняў Беларускай службы РСЭ/РС, якія пабачылі сьвет у 2002–2022 гг., уключна з прадмовамі. Болей »


pdf
Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску

Расстраляныя ў Мінску

Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1

Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-117]   Наступная   Апошняя