![]() |
![]() |
У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту Зянону Пазьняку і яму, прызнаньне тым самым рэжыму ў Беларусі аўтарытарным, а таксама аналізуе адчайную спробу імпічмэнту, якая скончылася... Болей »
Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй падалося, што яна ўжо дарослая і ўсё ведае, і не хапае толькі клапатлівага гаспадара, як ва ўсіх навокал, які б верна служыў, усё зьберага... Болей »
У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Сапагова, Ігара Кірына, Франака Вячоркі, газэты «Свабода». Таксама скарыстаныя матэрыялы сайту «Вытокі» і архіву... Болей »
У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995... Болей »
Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, удзельнікам якіх давялося быць аўтару — масавым вулічным пратэстам, парлямэнцкай працы Апазыцыі БНФ, абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі і першым крокам у будаўніцтве новай дзяржавы. У кнізе скарыстаныя фотаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, а таксама Ларысы Зайцавай, Сяргея Грыца, Сяргея Плыткевіча, Андруса Пятрулявічуса, AFP, ИТАР-ТАСС і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »
Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў. Што стала для нас, і аўтараў, і выдаўцоў прыемнай нечаканасцю. Здавалася, варта было б тэрмінова выдаць дадатковы наклад, але ў Беларусь п... Болей »
Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню. "Ідэя на маршы" стваралася зусім у новых умовах — у эміграцыі. Яна выдадзеная ў Польшчы. Здаецца, змянілася ўсё вакол нас. Але мы жывыя, м... Болей »
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Ка... Болей »
Кніга “Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары” – гэта гісторыя населенага пункта, прадстаўленая праз погляд яго жыхароў. Унікальнасць Міра ў якасці аб’екта вывучэння вызначылі некалькі момантаў. Першае – гэта наяўнасць цудоўнага гатычнага замка XVI ст., у якім да самага прыходу савецкай улады ў 1939 г. жылі князі Святаполк-Мірскія. Жыццё побач з замкам, князямі надавала міранам адчуванне унікальнасці іх малой радзімы. Жыхары м... Болей »
Зборнік артыкулаў журналістаў і мастацтвазнаўцаў прадстаўляе шырокаму колу чытачоў і аматараў жывапісу рознабаковую творчасць Аляксандра Пушкіна. Кніга прысвечана багаццю беларускіх мастацкіх талентаў, у ёй адлюстравана глыбокая плынь духоўнага супрацоўніцтва, выяўлена прыгажосць і напоўненасць унутранага свету гістарычных персанажаў і нашых сучаснікаў. Болей »