- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга дае тапаніміку 118 населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле легендаў і паданняў. Гады ляцяць, мінаюць стагоддзі, а памяць застаецца. Толькі ёй у многіх выпадках мы дзякуем за тое, што даносіць да нас, сённяшніх жыхароў, водгаласы далёёкай мінуўшчыны. Спроба такога выдання прадпрымаецца ўпершыню.... Болей »
„И рече Святополк, яко: Поведал ми Давыд Игоревич, яко Василко брат ти убил Ярополка, и тебе хощет убити и заяти твою волость, Туров и Пинск, и Берестий...” Так у сувязі з пагрозай захопу князем Васількам Расціславічам Церабоўльскім, пад 1097 г . у летапісе ўпершыню прыгадваецца Пінск. Гэтыя падзеі адбываліся... Болей »
У кнізе з пазіцыі дасягненняў сучаснай навукі прааналізаваны ўсе найважнейшыя этапы гісторыі краіны – ад засялення яе тэрыторыі чалавекам, фарміравання беларускага этнасу, беларускай мовы, праз развіццё яе гісторыі, асветы, навукі, культуры, асноўных відаў мастацтва, рэлігіі і да ўтварэння беларускай... Болей »
Калектыўная манаграфія прысвечана даследаванню ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння мовы і культуры аднаго з найбуйнейшых рэгіёнаў рэспублікі – Беларускага Паазер’я. Ахоплівае розныя аспекты функцыянавання мовы і духоўнай культуры ў рэгіёне: гісторыю вывучэння народнай лексікі, традыцыі мастацкай культуры, пытанні... Болей »
Гэтая кніга – жыццяпіс вядомага ў замежжы дзеяча беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння Мхася Паўлавіча Белемука, аўтара шматлікіх гістарычных артыкулаў, ганаровага сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі. Доўгі шлях Міхася Белемука, ад глухога кутка Берасцейшчыны ў Беларусі да гораду... Болей »
Гэтая кніга распавядае пра гісторыю аднаго з шматлікіх паселішчаў Беларусі – вёскі Хацюхова Крупскага раёна Мінскай вобласці – ад сярэдзіны ХV ст. да 1918 г. Шматбакова асветлена жыццё ўладальнікаў вёскі і яе насельнікаў, сацыяльна-эканамічны, дэмаграфічны і культурны стан паселішча на розных гістарычных... Болей »
Чарговы том серыі „Беларусы” прысвечаны аднаму з каштоўнейшых духоўных і мастацкіх здабыткаў беларускага народа – яго вуснапаэтычнай творчасці. Аўтары паказваюць жанравую разнастайнасць і ідэйна-тэматычнае багацце нацыянальнага фальклору, увасабленне ў ім высокіх маральна-этычных ідэалаў і прынцыпаў... Болей »
Дадзенае выданне адлюстроўвае размяшчэнне і падзел беларусаў паводле прыналежнасці да рэлігійных канфесіяў, нацыянальнай тоеснасці, моўных адносінаў. У картаграфічнай форме паказаны месцы распалажэння і пражывання асобных катэгорый людзей, грамадскіх слаёў, адукацыі. Кніга – своеасаблівы даведнік, які... Болей »
Паўстанне 1863––1864 гадоў на абшарах Беларусi, Лiтвы i Польшчы было, пасля трох ганебных падзелаў Рэчы Паспалiтай, «апошнiм намаганнем прыгнечанага народа, здзейсненым з мэтаю скiнуць нянавiснае, прынiжальнае ярмо». Так вызначыў ролю вызвольнага супраціву, адчайнага ўздыму сучаснікаў адзiн з летапiсцаў... Болей »