be

Мастацкая літаратура

Гэй Бэн Гіном 40zł

Гэй Бэн Гіном

Раман
Някляеў Уладзімір

«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў.... Болей »

Даліна = Dolina

Даліна = Dolina

з-над Нарвы і Свіслачы = znad Narwi i Świsłoczy
Dudko Bogdan

Багдан Дуцко - аніматар культуры, журналіст, паэт. Нар. у 1968 годзе ў Беластоку. Правёў сваё дзяцінства ў Цісоўцы. Штудзіраваў польскую філалогію. На працягу 20 гадоў быў рэдактарам і аніматарам Літаратурна-мастацкага часопіса «Карткі». Рэдактар м. інш. серыі кніг, выдадзеных у Бібліятэцы «Картак».... Болей »

Маё жыццё ў Белавескай пушчы

Маё жыццё ў Белавескай пушчы

Роздум, падсумавапні
Дацкевіч Уладзімір

Я нарадзіўся ў Пушчы і сёння, пры канцы жыцця, павінен сказаць: Дзяржава, бальшавікі загубыі маю РАДЗІМУ. А цяпер спрабуюць прадаць апошняе, што ад яе засталося. Маё права на радзіму забрана і растаптана, спустошана і абылгана. Мне хочацца сказаць гэга гучна, каб мяне пачулі, бо гэта крык маёй душы (Аўтар)... Болей »

Літаратура Беларусі канца XIX - пачатку XX стагоддзя
pdf

Літаратура Беларусі канца XIX - пачатку XX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы
Хаўстовіч Мікола

У IX томе Даследаванняў і матэрыялаў мы спрабуем разгледзець перыпетыі жыццёвага шляху і творчасці Юльяна Ляскоўскага і Марыі Косіч. Шмат падобнага ў іхнім лёсе: яны абое з маладых гадоў шчыра палюбілі родны край ды ягоных жыхароў, у першую чаргу – пагарджанага, прыгнечанага і абяздоленага беларускамоўнага... Болей »

Літаратура Беларусі канца XVIII - пачатку XX стагоддзя
pdf

Літаратура Беларусі канца XVIII - пачатку XX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы
Хаўстовіч Мікола

Асноўная частка VIII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная знаным беларускім драматургічным творам – Камедыі, аўтарам якой лічыцца Каятан Марашэўскі, і Пінскай шляхце Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ранейшую атрыбуцыю якое асобныя навукоўцы ў ХХІ ста¬годдзі палічылі за беспадстаўную. Рэвізія пісьмовае... Болей »

Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя
pdf

Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы
Хаўстовіч Мікола

Асноўная частка VII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная жыц¬цю і творчасці Яна Баршчэўскага, Гераніма Марцінкевіча і Адама М-скага. Публікуючы ў 170-ю гадавіну з дня смерці аўтара Шляхціца Завальні ягоныя некралогі (пераважна ўжо вядомыя, але з новай версіяй перакладу, а таксама новым каментаром)... Болей »

Надзейны сродак ад прывідаў

Надзейны сродак ад прывідаў


Янкута Ганна

Ганна Янкута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Пісьменніца, перакладчыца, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук. Аўтарка кнігі «Час пустазелля» (2023), паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»)... Болей »

2/3

2/3


Аксёнцаў Фелікс

Фелікс Аксёнцаў (н. 1964, Мінск) – паэт, аўтар тэкстаў да альбомаў рок-гуртоў ULIS – «Чужаніца» (1989), «Краіна Доўгай Белай Хмары» (1991), «Танцы на Даху» (1993) і «Крама» – «Зацьменны Блюз» (2021). Аўтар зборнікаў «После Всего» (1990), «Пустая Карта» (1996), «Перекати-Море» (2017, сумесна з мастаком... Болей »

Śviata žyćcia

Śviata žyćcia


Samotny Frydrych

Фрыдрых Самотны паходзіць з Магілёва, больш вядомы як музыка (гурты Masque Noir, Dead Frank, MadMenDuo і іншыя). Аўтар паэтычнай складанкі «Начныя гульні» (2021, «Галіяфы»). З 2022 году жыве па-за Беларусьсю. Пераважная большасьць тэкстаў напісана ў 2022 годзе, апроч асобна пазначаных. Тут можна паслухаць... Болей »

Human Right (Права чалавека)

Human Right (Права чалавека)


Іздрык Юры

Юры Іздрык (нар. 1962) – украінскі пісьменнік, мастак, музыкант, культуролаг. Выбітны прадстаўнік украінскага постмадэрнізму. Лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2025). Заснавальнік легендарнага літаратурнага часопіса «Четвер». Аўтар вядомых раманаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org