- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першае поўнае выданне на беларускай мове вядомага твора выдатнага польскага пісьменніка-рамантыка — сучасніка і сябра Адама Міцкевіча. Кожная старонка аповядаў пана Севярына Сапліцы — Генрыка Жавускага — прасякнутая непрыхаваным захапленнем бессмяротным сармацкім духам старой беларуска-літоўскай шляхты.... Болей »
У гэтай кнізе сабраны лепшыя творы, якія напісаны ў апошнія гады Авяр’янам Дзеружынскім. У пявучай душы паэта нараджаюдца мілагучныя мелодыі, а разам з імі вобразы і малюнкі родных прастораў. Тут і задушэўная лірыка, і злабадзённыя грамадзянскія матывы, і гнеўны смех.... Болей »
Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў... Болей »
У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына... Болей »
Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача... Болей »
Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі... Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998... Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.)... Болей »
Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць»... Болей »
Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падвеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і... Болей »