- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць... Болей »
Грамацеі — героі гэтай кнігі — не хаваюць таго, што акрамя аматараў кніг і аматараў чытання ёсць і неаматары таго і іншага. Аматары кідаюць рыцарскі выклік «супастатам» кнігі, неграмацеям, ствараюць «самую граматную грамату», бяруць сабе на службу Літару, Клічнік, Коску, Кропку і робяцца Рознакаляровымі... Болей »
Ішлі па лясной сцяжынцы Тэкст, Тэма і Асноўная Думка з партфелямі ў руках. Бачаць: невялікі чорны сабачка каля хваінкі сядзіць. — Я сабака Жучок! А вы хто такія? Чаму з партфелямі тут ходзіце? — закрычаў Жучок, каб паказаць, што ён у гэтым ляску гаспадар.... Болей »
Мікола Маляўка: Хітры Вол Генадзь Аўласенка: Павук і мухі Дзмітрый Сергейчук: Свята колераў вясёлкі Яніна Жабко: Таямнічыя зоркі... Болей »
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю... Болей »
Паэзія Міхася Башлакова адметная шчырасцю, меладычнасцю, тонкім лірызмам. Яна пранізана болем за лёс народа і роднай зямлі. Кнігу склалі вершы паэта пра Айчыну, маці, народныя абрады і звычаі, хараство палескіх краявідаў, чарнобыльскую трагедыю. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.... Болей »
У кнізе змешчаны найбольш вядомыя творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.... Болей »
Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся.... Болей »
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі.... Болей »