Іспанка будзе выкладаць на «беларусістыцы» Варшаўскага універсітэта
2021-10-01 22:01
Анхела Эспіноса дасканала валодае беларускай мовай.
З 1-га кастрычніка Кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта мае новага выкладчыка – Анхелу Эспіносу. Сама яна іспанка. Дасканала валодае беларускай мовай – зрэшты таксама і польскай – піша вершы па-беларуску, за якія, між іншым, атрымала адну з больш прэстыжных беларускіх літаратурных прэм’яў – прэм’ю ім. Міхася Стральцова.
Яна нам раскажа, якім быў яе шлях да навуковай дзейнасці ў галіне беларусістыкі ў польскую ВНУ.
Гутарку запісаў Яраслаў Іванюк.