Інтэрвію з дырыгентам мюнхэнскага аркестру, які напісаў кнігу пра рэвалюцыю ў Беларусі
2021-07-20 15:36
Віталю Алексяёнку 30 гадоў. Родам ён з гораду Вялейка Менскай вобласьці. Цяпер ён жыве ў Бэрліне і працуе дырыгентам у розных гарадах сьвету.
Музыка расказаў пра тое, як падзеі ў Беларусі памянялі яго жыцьцё і чаму мастацтва ня можа быць па-за палітыкай.
На замову нямецкага выдавецтва
S. Fischer Verlag Віталь напісаў кнігу пра беларускі пратэст, удзельнікам якога ён быў у жніўні і верасьні.