be
pdf

Информатор 10

информационный листок проекта „Третий Путь”

Апазыцыя – гэта ты Сярод беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці традыцыйна добра чутныя галасы пэўнага кола пэсымістаў, якія ўжо сёньня плачуць над верагоднай паразаю прыхільнікаў пераменаў на надыходзячых прэзыдэнцкіх выбарах як над адбыўшымся фактам. З набліжэньнем 2006 года галасы гэтых “незалежных аглядальнікаў” відавочна ўзмацніліся. Іх цытаты аб “непрадстаўнічасьці” Нацкангрэсу, “беспэрспэктыўнасьці” адзінага кандыдата і ўвогуле “неверагоднасьці” паразы дыктатуры ў наступным годзе палюбілі ці не цытыяваць нават лукашэнкаўскія СМІ. Танальнасьць гэтых енкаў часам нагэтулькі нэгатыўная, што міжволі сапраўды здаесься пытаньнем аб тым, “на чый млын яны ліюць ваду”. Стаць “над бітвай”, заняць нейкую нэўтральную пазыцыю, чаго, верагодна, спрабуюць гэтыя аналітыкі і асобныя выданьні (са зразумелых прычынаў перш за ўсё тыя, якім пакуль засталося чаго губляць), у беларускай сытуацыі, як і на вайне, ужо нельга. Занадта высокія стаўкі і занадта відавочны радыкальны водападзел на прыхільнікаў і праціўнікаў пераменаў у краіне сярод грамадзтва. Альбо ты згодзен з палітыкай Лукашэнкі, альбо не. Альбо ты хочаш пераменаў і супрацівісься дыктатуры па меры сваіх магчымасьцяў, альбо не. Дэкляратыўная “нэўтральнасьць” - гэта ў лепшым выпадку крывадушніцтва.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Информатор
Выдаўцы і выдавецтвы: Третий Путь
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-10
  • Выдавец: Третий Путь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://www.3dway.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org