- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулыя выхадныя дзеці і дарослыя з 33 краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі бралі ўдзел у традыцыйных восеньскіх назіраннях за птушкамі «EuroBirdwatch 12». У чарговы раз да акцыі далучыліся вучні Любан-скай школы. Прайшоўшы па маршруце ад Сінкевічаў да Любані, юныя аматары птушак (вучні 6-9 класаў) налічылі 442 птушкі 23 відаў. Самымі шматлікімі падчас нашага назірання былі шпакі, палявыя вераб’і і вялікія сініцы. А самымі цікавымі, на мой погляд, - сустрэчы з велічнымі і прыгожымі драпежнікамі: нам сустрэліся пяць канюкоў-мышаловаў, шуляк-карагольчык і чырванакніжнік арлан-белахвост (яго зараз можна пабачыць над сажалкамі рыбгаса “Лахва”). Па выніках назіранняў у Беларусі часцей сустрака-ліся гракі, каўкі і качкі-крыжанкі. Усяго ў краіне было адзначана 33.063 птушкі 112 відаў. У акцыі ўдзель-нічалі 2.965 чалавек.