- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мінулым тыдні пашчасціла сустрэцца са сваякамі з Украіны. Анатоль і Таццяна Белка прыехалі з горада Канатоп Сумскай вобласці. Папярэдні візіт у Беларусь быў у далёкім 1986 годзе. Сустрэчы са шматлікай раднёй і наведванне Лунінца і вёсак раёна не пакінулі гасцей абыякавымі. Шматлікія добрыя ўражанні яшчэ доўга будуць нагадваць ім пра наведванне беларускага Палесся. А мяне крыху здзівіла іх звычка хадзіць у госці са сваім хлебам. Перад наведваннем кожнай хаты купляецца свежы бохан і яшчэ нешта да хлеба.