- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прайшло ўжо некалькі тыдняў пасля сканчэння клубнічнага сезона, і цяпер можна спакойна падвесці некаторыя вынікі ў двух аспектах: сам сезон і першае свята, прысвечанае яму. Па праўдзе кажучы, сезон атрымаўся не вельмі ўдалы, нягледзячы на тое, што ўраджай быў нядрэнны. Перакупшчыкі не давалі высокай цаны, а клубніцы - гэта не бульба, іх ў лёх не высыплеш, каб потым прадаць хоць трошкі даражэй. А пра бочкавыя ягады і гаварыць неахвота: што гэта за цана такая - дзве тысячы рублёў за кілаграм? Што можна сёння купіць за дзве тысячы? Ці, можа, прадукты, прыгатаваныя з танных ягад, будуць каштаваць таксама нядорага? Не, таннае варэнне, джэм з клубніц - гэта нязбытная мара. Хіба што віно - пойла для алкаголікаў, але і тое па цане “кусаецца”.