- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулым нумары наша газета распавяла пра новую кнігу Івана Панасюка «Письма командиров». Першая прэзентацыя яе адбылася ў Вялуцкай СШ, дзе аўтар з вучнямі ў свой час вёў актыўную пошукавую работу. А днямі яшчэ адна прэзентацыя прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Іван Аляксеевіч падрабязна распавёў прысутным (імі былі бібліятэчныя работнікі, краязнаўцы, прадстаўнікі грамадскасці), як у канцы 1970-х гадоў у якасці настаў-ніка пачаў працаваць разам з юнымі следапытамі, аднаўляючы старонкі дзейнасці на Палессі ў тыле фашысцкіх акупантаў партызанскіх атрадаў, што належалі да Асобнай мотастралковай брыгады спецыяльанга прызначэння. Брыгада была створана ў першыя дні вайны і складалася з супрацоўнікаў НКУС, пагранічнікаў, спартсменаў, студэнтаў фізкультурных і медыцынскіх інстытутаў, а таксама з палітэмігрантаў-антыфашыстаў 15 нацыянальнасцяў, якія жылі на той час ў СССР. За гады вайны на базе брыгады дзейнічала каля 200 партызанскіх атрадаў.