- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прагулка па вуліцы роднай вёскі пакідала сумныя пачуцці. Дзікія зараснікі, разбураныя хаты… Успамінаю, як ад раніцы і да цямна працаваў вясковы люд, спадзяючыся на лепшае жыццё. Але лёс сялянскай будучыні быў вырашаны яшчэ тады. Бацькі ў адзін голас казалі сваім дзецям: «Толькі не ў калгас». І вось вынікі таго сялянскага жыцця: сядзібы ў запусценні, вёскі выміраюць. Прайшоўшы па вуліцы з канца ў канец, адзначыў тры хаты, якія выглядалі дагледжанымі. Тут жывуць гаспадары.