- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прытулак для майстроў. У будынку былой базавай школы вёскі Закальное нядаўна размясціўся Дом народнай творчасці СВК "Рачэнь". Гэта першая на Любаншчыне падобная ўстанова, якая б належала непасрэдна гаспадарцы. Суседні СВК "Закальное" далучылі да "Рачэні" у 2008-м. Далучылі не толькі сельгасугоддзі, а і населеныя пункты, якія ўваходзілі ў склад суседкі. А крыху пазней аддзел адукацыі райвыканкама закрыў Закальнецкую базавую школу. Агледзеўшы тры будынкі школьнага комплексу, старшыня праўлення "Рачэні" Аркадзь Рагалевіч пераканаўся, што яны ўвыдатным стане. Такія шкада губляць і абавязкова трэба захаваць. Вось і вырашыў Аркадзь Міхайлавіч прыняць закрытую дзевяцігодку на баланс гаспадаркі. Як скарыстаць набытак? Частку памяшканняў - пад інтэрнат: штогод у СВК працуе да чвэрці сотні наёмных будаўнікоў, якіх трэба дзесьці размяшчаць. Частку... Тут і ўзнікла ідэя стварыць Дом народнай творчасці, каб сабраць ды аб'яднаць умельцаў з навакольных вёсак.