- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад покрывам бэтлеемскай ночы здарылася адна з найвялікшых таямніц нашай веры. Той, які з’яўляецца Панам над панамі і Каралём над каралямі, прыйшоў на свет, несучы ўсім людзям спакой і радасць. Няхай таксама і на Вас, паважаныя чытачы, сплывуць розныя ласкі ад Божага Дзіцяці. Няхай Хрыстос нараджаецца ў Вашых сэрцах, а Яго міласць няхай Вас перамяняе і напаўняе спакоем. Народжаны Езус няхай будзе для Вас вытрымкаю ў цяжкасцях, моцаю ў кожны дзень і надзеяй у кожную гадзіну. Жадаем вясёлых і перапоўненых любоўю Бога святаў, а таксама шчаслівага Новага 2014 года. Са святочным віншаваннем