- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародны Дзелавы Савет узнагародзіў адкрытае акцыянернае таварыства “Трэст “Шахтаспецбуд” Знакам Пашаны “Лідэр нацыянальнай эканомікі-2012”. Узнагароду салігарчанам уручылі падчас урачыстай цырымоніі, што ў пачатку лістапада адбылася ў Маскве ў рамках Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Такое прызнанне заслуг трэста, паводле слоў Сяргея Гарбацэвіча, генеральнага дырэктара, не выпадкова. Сёння “Шахтаспецбуд“ – сучаснае шматпрофільнае будаўніча-мантажнае прадпрыемства па ўзвядзенню, капітальнаму рамонту і абслугоўванню аб’ектаў шахтавага комплексу, а таксама аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Што тычыцца апошняга, то можна нагадаць парк з каскадам фантанаў, які стварылі работнікі ААТ у цэнтры Маладзечна. Трэст добра зарэкамендаваў сябе на будаўніцтве Чырвонаслабодскага і Бярозаўскага руднікоў ААТ “Беларуськалій”.