- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод важнейшых літаратурных падзей апошняга часу — вяртанне чытачам імя і творчасці трагічна-легендарнага беларускага дарэвалюцыйнага крытыка і публіцыста, сябра Я. Купалы і М. Багдановіча Сяргея Палуяна (1890-1910), стагоддзе з дня нараджэння якога спаўняецца ў кастрычніку гэтага года. Т. Кабржыцкай і В. Рагойшу ў выніку працяглых пошукаў пашчасціла ліквідаваць многія «белыя плямы» ў біяграфіі пісьменніка, адшукаць і ўпершыню выдаць у зборніку «Лісты ў будучыню» (1986) яго творы. Пра нялёгкі плён эўрыстычных пошукаў, жыццё і творчасць С. Палуяна расказваюць літаратуразнаўцы ў гэтай кніжцы.