- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Многіх сваіх землякоў–ветэранаў я добра ведаў. З некаторымі разам працаваў. Але тады, у 60-ых і нават 70-ых гадах, ветэраны вайны пра сябе мала што расказвалі. Абараняць сваю радзіму, хутчэй за ўсё, яны тады не лічылі нейкім подзвігам. Гэтыя людзі ўжо амаль усе пайшлі з жыцця, а мы, на жаль, вельмі позна спахапіліся. Але хочацца, вельмі хочацца ведаць праўду пра вайну.