![]() |
![]() |
Кніга ўяўляе сабой інтэграваныя тэставыя заданні па мове i літаратуры, складзеныя паводле мастацкіх твораў, большасць з якіх вывучаецца ў школе. Адказы да ўсіх заданняў, іменны i прадметны паказальнікі спрыяюць зручнасці карыстання кнігай у час самастойнай падрыхтоўкі да экзамену. Паспяхова карыстацца кнігай змогуць i настаўнікі ў час падрыхтоўкі i правядзення факультатываў, курсаў на выбар, пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд, а таксама... Болей »
Аповесць С. Алексіевіч, напісаная ў жанры такіх вядомых твораў, як «Я з вогненнай вёскі...?» А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка і «Блакадная кніга» А. Адамовіча і Д. Граніна — гэта амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Мы чуем галасы жанчын, якія, прайшоўшы ўсе выпрабаванні жорсткага часу, засталіся жанчынамі. Кніга атрымала прэмію Ленінскага камсамола, літаратурныя прэміі імя М. Астроўскага і імя К. Фе... Болей »
У землякоў за акіянам у Злучаных Штатах Амерыкі пабывала карэспандэнт «Голасу Радзімы» Таццяна Антонава. Так яна i назвала сваю кніжку — «У землякоў за акіянам», у якой расказвае аб сустрэчах з замежнымі беларусамі, многія з якіх доўгія гады заставаліся для нас абсалютна невядомымі, хоць прозвішчы ix чулі даволі часта. Наталля Арсеннева, Міхась Кавыль, Антон Шукелойць, 3. i В. Кіпелі, Ала Орса-Рамана. Аўтарка дала ім магчымасць расказац... Болей »
«У капцюрох ГПУ» — аповесьць пра ўласнае жыцьцё Ф. Аляхновіча па прыезьдзе ў БССР. Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч (1888—1944) адным зь першых у сусьветнай літаратуры, за чвэрць стагодзьдзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Болей »
Французскі пісьменнік Жан Аліўе напісаў цікавую кнігу пра індзейцаў. Гэта не толькі мастацкі расказ пра жыццё паасобных плямёнаў, а і строга дакументальныя звесткі пра некаторыя з’явы, розныя бакі жыцця. Своеасаблівым «дапаможнікам для гульні ў індзейцаў» могуць быць знакі індзейскай пісьменнасці і табліца «бяз-моўнай размовы», у якой розныя спалучэнні пальцаў азначаюць асобныя словы і паняцці. Кнігу заканчвае глаўка з тэкстам і малюнка... Болей »
Пра творчасць самадзейных паэтаў і празаікаў цяжка гаварыць з пазіцыі вызначаных крытэрыяў і патрабаванняў літаратурнай крытыкі. Але, калі арыентавацца на ўзоры сапраўднай літаратуры, то важна зазначыць, што першапрычынай, альбо натхняючым імпульсам творчасці, з'яўляецца духоўны парыў, покліч, альбо крык душы, схоплены ў прасторы і зафіксаваны ў часе найбольш адпаведнай формай. 1 крытэрыі тут, якдля самадзейных, так і для прафесійныхтво... Болей »
Дуб-дзядуля загаварыў чалавечым голасам. Успомніў сваю маладосць, калі вакол бьгў лес, шумелі побач сваякі-дубы. Папрасіў чалавека прынесці чыстай вады, тады б ён пакінуў пасля сябе памяць, нашчадкаў. Чалавек кінуўся шукаць вады. Першае возера, якое ён знайшоў, было напоўнена людскім потам. Каля яго стаяла жанчына па імені Праца. Яна сыпала ў возера зямлю, каб менш давялося людзям ліць поту, напаўняючы возера. Болей »
У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную старонку, пакутнікі заставалі спаленыя датла вёскі, знішчаную гаспадрку, пустазелле і палын. Трэба было пачынаць усё ад пачатку, на нов... Болей »
Сваю кнігу прэзідент Казахстана, вадомы палітычны і грамадскі дзеяч Нурсултан Назарбаеў прысвячае гісторыі, культуры, сённяшняму дню сваёй краіны, даследуе працэс станаўлення дзяржаўнага ладу і развіцця рэспублікі ад старажытнасці да сучаснасці, надае шмат увагі разгляду звычаяў і традыцый народа. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Болей »