en
pdf

Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімер

Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве Беларусь. У сваёй цудоўнай кнізе “Імёны свабоды” гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў аб’яднаў лёсы шчырых змагароў за нацыянальны росквіт і незалежнасць Беларусі з XVIII стагоддзя па сённяшні дзень. Але гэта не энцыклапедыя, а вянок яркіх, моцных па ўздзеянню на чытача, эсэ пра тых, хто варты захаплення, чыё жыццё – сапраўдны подзвіг ў імя Бацькаўшчыны. Грамадскія і культурныя дзеячы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху, навукоўцы, пісьменнікі, паэты, музыкі, палітыкі, святары і проста цікавыя людзі паўстаюць перад намі ва ўсім сваім духоўным харастве. Кожнае эсэ суправаджаецца ўнікальнымі фотаздымкамі. Зборнік не прэтэндуе на глыбокія гістарычныя даследванні, але, безумоўна, дае добрую гістарычную арыенітацыю ўсім, каму пашчасціла яго прачытаць. Учэпістыя, трапяткія радкі Уладзімера Арлова пранікаюць у самае сэрца і застаюцца там назаўжды…

Belarusian Authors: Арлоў Уладзімер
Belarusian publishers: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Publishing series: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
  • Publication Place: Прага
  • Publication Date: 2007
  • Editor: Гарэлік Кацярына
  • Publisher: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • ISBN: 978-0-929849-14-0
  • Category: History, Culture, Politics, Biographies, Memoirs
  • Copyright © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Book Collection: KAMUNIKAT, BTH, JAREK
  • Copy Numbers: B-3560
  • Supplementary Data: http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org