Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву
2024-04-04 19:40
У эфіры Еўрарадыё — оперны спявак, выкладчык Ілля Сільчукоў.
Як бы моцна беларускае грамадства, беларусы ні былі сёння падзеленыя ідэялогіяй і межамі, але ж па вялікім рахунку мы — адзін народ, у нас адна Айчына і нам за яе аднолькава баліць. І калі нарэшце ў нас з’явіцца магчымасць сабрацца ўсім разам, то мы абавязкова здолеем паразумецца. Бо іншага выйсця ў нас няма, калі мы хочам, каб наша Бацькаўшчына працягвала існаваць, перакананы Ілля Сільчукоў.
Пра тое, як захаваць сябе ў часы, калі "ламаецца свет", навошта нам у часы глабалізму трымацца за сваю нацыянальную адметнасць, і пра ролю культуры і гісторыі для народа мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Іллёй Сільчуковым.