- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міфалагічна-гераічны эпас «Іліяда» - стварэнне якога, пры-кладна ў сярэдзіне VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс якога быў упершыню зроблены двума стагоддзямі пазней - стаў здабыткам гірыгожага пісьменства не толькі Старажытнай Грэцыі. Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць моваў народаў свету, гэты твор заняў пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання болынасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы XIII i XII ст. да н. э. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай лігаратурай.