Ігар Варашкевіч з новым альбомам гурта «Крама»
2021-05-27 16:34
12 траўня легенда беларускага року гурт "Крама" выпусціў новы альбом "Зацьменны блюз".
Кружэлка стала дзявятай у дыскаграфіі гурта і складаецца з дзевяці песень. Праца над ёй пачалася ў 2015-м годзе, усе тэксты да песень напісаў колішні тэкставік "Уліса" Фелікс Аксёнцаў.
Як ствараўся лонгплэй, у чым яго фішкі, як падзеі 2020 года паўплывалі на яго змест, як "Крама" будзе святкаваць 30-годдзе, якое акурат адзначае сёлета — пра гэта і іншае размаўляем з лідарам гурта Ігарам Варашкевічам у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" і, натуральна, слухаем песні з новага LP!