Ігар Палынскі з акустычным канцэртам у Познані!
2023-08-22 21:55
26 жніўня ўпершыню ў Познані з сольным акустычным канцэртам выступіць лідар гурта SUMAROK Ігар Палынскі.
Гурт нарадзіўся ў Полацку ў 2009 годзе. За час, які мінуў, былі дзясяткі канцэртаў, фестывалі, альбомы і сінглы, кліпы (два з якіх у Беларусі прызналі экстрэмісцкімі — знак якасці!
Як адначасова песні могуць быць і сумнымі, і пазітыўнымі?.. Яны нібы прызнаюць існаванне ўсіх хібаў свету, усіх недахопаў, але не спыняюцца на гэтым, а з прызнаннем разбураюць іх і настройваюць на жыццё на нейкім новым узроўні.
Пэўныя вершы Ігара Палынскага павінны аднойчы ўвайсці ў залатую скарбонку беларускай паэзіі. У музыцы ёсць вайбы олдскульнай рокавасці, кожны гук і кожны акорд граюцца шчыра і для вас.
Дзе: творчая прастора MY у Познані
Калі: 26 жніўня 19.00
Уваход за данаты.
Чакаем сустрэчы!