Ігар Маслоўскі: Людзі актыўна вылучаюцца ва ўчастковыя выбарчыя камісіі
2020-06-22 19:27
Больш за 70 чалавек у Берасці вылучылі ў сябры ўчастковых выбарчых камісій прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).
Падача заяваў адбылася ў межах кампаніі „Права выбара”, усяго па вобласці вылучана прыкладна сотня актывістаў, — адзначыў палітык Ігар Маслоўскі:
– Я скажу са свайго вопыту, што за апошнія 15 гадоў упершыню такая ўнікальная сітуацыя, калі людзі самі актыўныя. Безумоўна, што і мы прыкладалі шмат намаганняў, каб знайсці гэтых актыўных людзей. Але людзі самі знаходзілі нас, яны ўступалі ў партыю БСДПГ. Нехта вылучаўся шляхам збору подпісаў. Самі збіралі подпісы і паведамлялі нам, што яны падалі ў тую ці іншую камісію.
Грамадскі дзеяч звярнуў увагу, што сёлета заявы былі пададзеныя ў пружанскім, кобрынскім, бярозаўскім і лунінецкім раёнах.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце