- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговыя новыя кнігі рыхтуюць да друку ў лонданскім беларускім выдавецтве „Скарына”. Пра гэта распавёў рэдактар выдавецтва Skaryna Press Ігар Іваноў.
Цяпер беларускую літаратуру ад выдавецтва можна набываць у Літве, ЗША, Велікабрытаніі, Бразіліі, Італіі, Нідэрландах і Польшчы , – адзначыў ён:
– Не шмат змянілася з нашых першапачатковых ідэяў і мэтаў. Гэта перадусім быць беларускім выдавецтвам у Лондане і адлюстроўваць беларускае жыццё тут, на імглістым Альбіёне. Таму цяпер мы рыхтуем новыя кнігі, якія паходзяць як бы з нашага асяродку – артыкулы пра Скарынаўскую бібліятэку і альбом матэрыялаў Вацлава Ластоўскага, ягонай экспедыцыі 1928 года.
Дадаткова кнігі выдавецтва можна спампаваць праз Google Play Books (працуе ў Беларусі) і Apple Books. Таксама выданні даступны ў Вільні ў кнігарні Akademinė knyga, Universiteto g. 4.
Беларускае Радыё Рацыя